Новости проекта
Конкурс продлен! Принимайте участие!
Поздравляем с Днем учителя!
Отвечаем на ваши вопросы!
Домашнее задание на контроле!
Голосование
Ваш возраст ?
Всего 73 человека
Голосование
Как Вам новый сайт?
Всего 70 человек

Білеты па вучэбным прадмеце “Гісторыя Беларусі”

Дата: 17 мая 2017 в 19:05, Обновлено 31 мая в 14:29
Автор: Цуба Л. П.

УТВЕРЖДЕНО

Приказ Министра образования

Республики Беларусь

от 29.12.2017   №  842

Билеты

для проведения обязательных выпускных экзаменов

по завершении обучения и воспитания на III ступени

общего среднего образования учащихся при освоении содержания

образовательной программы среднего образования,

образовательной программы специального образования

на уровне общего среднего образования,

в том числе для проведения экзаменов в порядке экстерната

2017/2018 учебный год

 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

Абавязковы выпускны экзамен па вучэбным прадмеце «Гісторыя Беларусі» праводзіцца з мэтай вызначэння і ацэнкі ўзроўню засваення вучнямі зместу вучэбнага матэрыялу і сфарміраванасці спосабаў вучэбна­пазнавальнай дзейнасці. Пры правядзенні экзамену асаблівую ўвагу трэба звярнуць на авалоданне вучнямі цэласнымі ведамі і комплексам уменняў, якія абумоўлены патрабаваннямі рэалізацыі кампетэнтнаснага падыходу да падрыхтоўкі вучняў па айчыннай гісторыі.

Абавязковы выпускны экзамен праводзіцца па білетах. Экзаменацыйныя білеты распрацаваны асобна для базавага і павышанага ўзроўняў вывучэння ў адпаведнасці з патрабаваннямі вучэбных праграм па гісторыі Беларусі, зацверджаных Міністэрствам адукацыі Рэспублікі Беларусь у 2012, 2015, 2016, 2017 гг. На базавым узроўні вывучэння прадмета ацэньваюцца сістэмнае засваенне вучнямі важнейшых гістарычных паняццяў і падзей у іх храналагічнай паслядоўнасці з тлумачэннем найбольш сутнасных прычынна­выніковых сувязей паміж імі, веданне вынікаў дзейнасці персаналій і ацэнак спецыялістаў адносна гістарычных фактаў. На павышаным узроўні вывучэння ацэньваецца засваенне вучнямі агульнагістарычных (сацыялагічных, паліталагічных) паняццяў і праблемна­тэарэтычнага зместу вучэбнага матэрыялу (абагульненых характарыстык) з раскрыццём прычынна­выніковых сувязей паміж з’явамі (працэсамі), заканамернасцей (тэндэнцый) грамадскага развіцця, параўнаннем розных пунктаў гледжання і аргументацыяй уласнага меркавання.

Першае і другое пытанні прызначаны для выяўлення ведаў і ўменняў вучняў па перыядах ад старажытнасці да 1917 г. і з 1917 г. да пачатку ХХІ ст. Пры адказе на першае і другое пытанні асаблівае значэнне надаецца выяўленню тэарэтычных і факталагічных ведаў выпускнікоў аб працэсе і асаблівасцях фарміравання шматнацыянальнага беларускага этнасу і яго культурна­гістарычнай спадчыне, асноўных этапах станаўлення гістарычных форм дзяржаўнасці на тэрыторыі Беларусі і беларускай дзяржаўнасці, сродках і выніках пабудовы індустрыяльнага грамадства, укладзе беларускага народа ў Перамогу ў Вялікай Айчыннай вайне, станаўленні і развіцці суверэннай Рэспублікі Беларусь.

Трэцяе пытанне арыентавана на праверку сфарміраванасці ў выпускнікоў уменняў параўноўваць гістарычныя факты (працэсы) і тлумачыць (раскрываць) прычынна­выніковыя сувязі паміж імі; суадносіць факты (працэсы) гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі, а таксама гістарычныя падзеі ў Беларусі з грамадска­гістарычным працэсам; раскрываць змест гістарычных паняццяў (тэрмінаў); характарызаваць дзейнасць гістарычных асоб і ўклад дзеячаў навукі (культуры) у яе развіццё, а таксама адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры і мастацтва; аналізаваць змест гістарычных дакументаў; працаваць з гістарычнымі картамі; вызначаць гістарычныя з’явы на падставе статыстычных даных; параўноўваць пункты гледжання ці выказваць (аргументаваць) свой уласны погляд (меркаванне) па праблемах гістарычнага развіцця Беларусі.

Змястоўнае напаўненне трэціх пытанняў у адпаведнасці з іх фармулёўкамі распрацоўваецца настаўнікамі самастойна, пры гэтым змест заданняў канкрэтызуецца па спосабе дзейнасці і храналагічным перыядзе такім чынам, каб пазбегнуць дубліравання першых двух пытанняў.

На выпускным экзамене па гісторыі Беларусі вучні могуць карыстацца вучэбнымі насценнымі картамі і рэпрадукцыямі мастацкіх твораў, у тым ліку на электроннай аснове (пункт 78 Правілаў правядзення атэстацыі навучэнцаў пры засваенні зместу адукацыйных праграм агульнай сярэдняй адукацыі, зацверджаных пастановай Міністэрства адукацыі Рэспублікі Беларусь ад 20 чэрвеня 2011 г. № 38).

Экзаменацыйныя білеты

(базавы ўзровень)

Білет № 1

1. Жыццё і гаспадарчая дзейнасць першабытных людзей на тэрыторыі Беларусі.

2. Падзеі Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 г. і ўстанаўленне савецкай улады ў Беларусі.

3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры.

Білет № 2

1. Рассяленне ўсходнеславянскіх плямён на тэрыторыі Беларусі і жыццё насельніцтва ў VІІІ—ІХ стст.

2. Абвяшчэнне і станаўленне беларускай нацыянальнай дзяржаўнасці ў снежні 1917 — ліпені 1920 г.

3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента.

Білет № 3

1. Полацкае княства ў Х—ХІ стст. Княжацка­вечавы лад.

2. Беларусь ва ўмовах польска­савецкай вайны 1919—1920 гг. Вынікі Рыжскага міру.

3. Суаднясенне падзей гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.

Білет № 4

1. Гарады на тэрыторыі Беларусі ў ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст.: паходжанне назваў і гаспадарчае жыццё гараджан.

2. БССР у гады новай эканамічнай палітыкі. Удзел у стварэнні СССР. Узбуйненне тэрыторыі.

3. Характарыстыка сацыяльна­эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.

Білет № 5

1. Развіццё культуры на беларускіх землях у ІХ — сярэдзіне ХІІІ ст. Рэлігійна­асветніцкія дзеячы.

2. Палітыка індустрыялізацыі і калектывізацыі сельскай гаспадаркі ў БССР у другой палове 1920­х — 1930­я гг.

3. Параўнальная характарыстыка падзей гісторыі Беларусі па прапанаваных прыкметах.

Білет № 6

1. Прычыны і працэс утварэння Вялікага Княства Літоўскага. Паходжанне назвы княства.

2. Грамадска­палітычнае жыццё ў БССР у канцы 1920­х — 1930­я гг.

3. Суаднясенне падзеі ў гісторыі Беларусі з грамадска­гістарычным працэсам.

Білет № 7

1. Умацаванне велікакняжацкай улады і дзяржаўны лад Вялікага Княства Літоўскага ў канцы ХІІІ — ХІV ст.

2. Становішча Заходняй Беларусі ў складзе Польшчы (1921—1939 гг.).

3. Раскрыццё зместу гістарычных тэрмінаў.

Білет № 8

1. Крэўская унія і яе ўплыў на становішча беларускіх зямель. Грунвальдская бітва.

2. Палітыка беларусізацыі і яе вынікі. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў 1920—1930­я гг.

3. Тлумачэнне прычынна­выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі.

Білет № 9

1. Барацьба за вялікае княжанне і змены ў дзяржаўным ладзе Вялікага Княства Літоўскага ў ХV — першай палове ХVІ ст.

2. Уз’яднанне Заходняй Беларусі з БССР ва ўмовах пачатку Другой сусветнай вайны.

3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.

Білет № 10

1. Сацыяльна­эканамічнае развіццё беларускіх зямель у ХІV — сярэдзіне ХVІ ст.

2. Пачатак Вялікай Айчыннай вайны. Абарончыя баі на тэрыторыі Беларусі.

3. Параўнальная характарыстыка падзей гісторыі Беларусі па прапанаваных прыкметах.

Білет № 11

1. Культура Беларусі ў ХIV — першай палове ХVІ ст. Утварэнне беларускай народнасці. Паходжанне назвы «Белая Русь».

2. Германскі акупацыйны рэжым на тэрыторыі Беларусі ў гады Вялікай Айчыннай вайны. Палітыка генацыду.

3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускай літаратуры.

Білет № 12

1. Аб’яднанне Вялікага Княства Літоўскага і Польшчы ў складзе Рэчы Паспалітай: прычыны, умовы, вынікі Люблінскай уніі. Статут ВКЛ 1588 г.

2. Масавая барацьба беларускага народа супраць нямецка­фашысцкіх акупантаў у гады Вялікай Айчыннай вайны.

3. Аналіз зместу гістарычнага дакумента.

Білет № 13

1. Станаўленне фальваркова­паншчыннай сістэмы гаспадарання ў Вялікім Княстве Літоўскім. Гарадское жыццё на тэрыторыі Беларусі ў другой палове ХVІ — ХVІІІ ст.

2. Вызваленне БССР ад нямецка­фашысцкіх захопнікаў. Уклад беларускага народа ў Перамогу над нацысцкай Германіяй.

3. Характарыстыка ўкладу дзеяча навукі (культуры) у яе развіццё.

Білет № 14

1. Берасцейская царкоўная унія 1596 г. Рэфармацыя і Контррэфармацыя, распаўсюджванне ўніяцтва на тэрыторыі Беларусі.

2. БССР у 1945—1953 гг.: пасляваеннае аднаўленне. Удзел БССР у заснаванні ААН.

3. Раскрыццё зместу гістарычных тэрмінаў.

Білет № 15

1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІ — першай палове ХVІІ ст.

2. БССР у другой палове 1950­х — першай палове 1960­х гг. Змены ў грамадска­палітычным жыцці, фарміраванне прамысловага і сельскагаспадарчага комплексаў.

3. Суаднясенне падзей гісторыі Беларусі і сусветнай гісторыі.

Білет № 16

1. Культура Беларусі ў другой палове ХVІІ — ХVІІІ ст.

2. БССР у другой палове 1960­х — першай палове 1980­х гг.: характэрныя рысы грамадска­палітычнага і сацыяльна­эканамічнага становішча.

3. Характарыстыка сацыяльна­эканамічнага (знешнепалітычнага) становішча Беларусі з апорай на гістарычную карту.

Білет № 17

1. Падзелы Рэчы Паспалітай і іх уплыў на становішча беларускіх зямель. Паўстанне 1794 г. і яго падзеі ў Беларусі.

2. БССР у другой палове 1980­х гг. Вынікі ажыццяўлення палітыкі перабудовы. Спробы паскарэння сацыяльна­эканамічнага развіцця.

3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.

Білет № 18

1. Палітыка царскага ўрада ў Беларусі ў канцы ХVІІІ — пачатку ХІХ ст. Беларусь у час Айчыннай вайны 1812 г. Полацкі царкоўны сабор 1839 г.

2. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў БССР у другой палове 1950­х — 1980­я гг.

3. Суаднясенне падзеі ў гісторыі Беларусі з грамадска­гістарычным працэсам.

Білет № 19

1. Беларусь у першай палове ХІХ ст.: грамадска­палітычнае становішча і сацыяльна­эканамічнае развіццё.

2. Станаўленне дзяржаўнага суверэнітэту Рэспублікі Беларусь у першай палове 1990­х гг.

3. Характарыстыка ўкладу дзеяча навукі (культуры) у яе развіццё.

Білет № 20

1. Культура Беларусі ў першай палове ХІХ ст. Узнікненне беларусазнаўства.

2. Грамадска­палітычнае жыццё ў Рэспубліцы Беларусь у другой палове 90­х гг. ХХ — пачатку ХХІ ст.

3. Аналіз гістарычных фактаў на падставе статыстычных даных.

Білет № 21

1. Паўстанне 1863—1864 гг. і грамадска­палітычнае становішча ў Беларусі.

2. Асноўныя напрамкі сацыяльна­эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь.

3. Адлюстраванне падзей гісторыі Беларусі ў творах беларускага мастацтва.

Білет № 22

1. Падзеі рэвалюцый 1905—1907 гг. і Лютаўскай 1917 г. у Беларусі.

2. Міжнароднае становішча і знешняя палітыка Рэспублікі Беларусь.

3. Параўнанне пунктаў гледжання на адзін і той жа гістарычны факт.

Білет № 23

1. Сацыяльна­эканамічнае развіццё Беларусі ў другой палове ХІХ — пачатку ХХ ст.

2. Развіццё навукі і адукацыі, літаратуры і мастацтва ў Рэспубліцы Беларусь.

3. Характарыстыка дзейнасці гістарычнай асобы.

Білет № 24

1. Культура Беларусі ў 60­я гг. ХІХ — пачатку ХХ ст. Умовы і асаблівасці фарміравання беларускай нацыі.

2. Алімпійскія дасягненні спартсменаў Рэспублікі Беларусь.

3. Тлумачэнне прычынна­выніковых сувязей паміж гістарычнымі фактамі.

Білет № 25

1. Падзеі Першай сусветнай вайны на беларускіх землях.

2. Ушанаванне памяці аб гістарычных асобах і дзеячах культуры Беларусі ў Рэспубліцы Беларусь.

3. Аналіз гістарычных фактаў на падставе статыстычных даных.

Комментарии:
Оставлять комментарии могут только авторизованные посетители.